На днях у Стамбуле (Турцыя) у межах праграмы «Стамбул. Сталіца еўрапейскай культуры 2010» адбыўся фестываль International Competition of Istanbul Songs, які быў арганізаваны еўрапейскай асацыяцыяй WAFA. У яго конкурснай частцы бралі ўдзел наймацнейшыя вакалісты еўрапейскіх краін. Беларусь прадстаўляла папулярная спявачка Гюнеш Абасава.

«Ідэя конкурсу заключалася ў тым, — расказвае яна, — каб канкурсанты з розных краін выконвалі песні пра Стамбул на турэцкай мове пад акампанемент аркестра. Мая кампазіцыя была вакальна вельмі складанай, і тое, у добрым сэнсе слова, хваляванне, якое я адчувала на сцэне, застанецца ў сэрцы надоўга».

Па выніках конкурсу Гюнеш Абасава заняла другое месца. Яе выступленне зрабіла настолькі моцнае ўражанне, што ўжо да канца года ў артысткі распісаны графік гастролей па еўрапейскіх краінах (Іспанія, Італія, Мальта, Германія, Балгарыя, Турцыя). Зараз Гюнеш рыхтуецца да выпуску новага альбома, сумяшчае еўрапейскія паездкі з гастрольным турам па гарадах Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?