Але эксперт Антон Астаповіч сумняваецца ў яе мэтазгоднасці.
![]() |
| Фота К.Шастоўскага, radzima.org. |
Ужо ў чэрвені пачнецца распрацоўка праектнай дакументацыі для рэстаўрацыі касцёла Найсвяцейшага Божага Цела ў Нясвіжы. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры. Як толькі дакументацыю падрыхтуюць, прыступяць да рамонту даха і вадасцёкавай сістэмы.
Да канца года плануецца выканаць даследаванні жывапісу, алтароў, ляпнога дэкору ў інтэр’еры касцёла, пахавальнай крыпты роду Радзівілаў, правесці геалагічныя даследаванні на тэрыторыі храма.
Пасля пачнецца рэстаўрацыя фасадаў храма, вежы, капліцы Булгарына.
Генеральным праекціроўшчыкам вызначаны ААТ «Белрэстаўрацыя». Як запэўніваюць у Мінкультуры, будуць праводзіцца кансультацыі са спецыялістамі-рэстаўратарамі з Польшчы і Літвы.
Сёлета плануецца выдзеліць 2 млрд. рублёў на работы ў касцёле.
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч скептычна адносіцца да планаў міністэрства. «Маё ўражанне, што дзяржаве няма куды грошы падзець». Ён кажа, што
касцёлу патрэбныя кансервацыя і невялікі рамонт, які можна зрабіць без значных фінансавых укладанняў.
А айчынныя арганізацыі, якія будуць займацца рэстаўрацыяй, па яго словах, пойдуць на тое, каб асвоіць усе выдзеленыя сродкі. Для гэтага яны гатовыя будуць нават зруйнаваць помнік і адбудаваць яго наноў.
Антон Астаповіч адзначае, што будзе дамагацца сустрэчы з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. «Сітуацыя неадназначная.
У першую чаргу павінен выказацца касцёл. Але касцёл пакуль маўчыць».





І яшчэ. У Ватыкану грошай як ня ў каго. Пры чым тут бязбожная беларуская ўлада?
Спэцыялісты, якім па сілам рэстаўрацыя такога шэдэўру ёсьць у Польшчы.
Ня трэба пляваць на саркафагі Радзівілаў...
2 млрд. на першым этапе лепш проста раздаць каталікам як гуманітарную дапамогу.
Нужно понять, вам, что Стройтресту надо дать возможность тоже деньги зарабатывать! Что вы хочете, чтоб от эксплуатации объектов истории на белорусской земле должна быть польза одним музейным работникам, всяким доцентам, экскурсаводам, ксендзам и им подобным? Надо же дать и простому народу Беларуси, строителям и работягам, возможность на них тоже как-то хоть зарабатывать наконец, так что решение руководства правильное и главыное справедливо!