Прыйшло лета, а з ім — спёка. Большасць з нас любіць загараць. Аднак загараць трэба ў меру. Нярэдка першыя промні сонца аказваюцца катастрафічнымі для нас паводле наступстваў.

Пацямненне скуры — ахоўная рэакцыя арганізму на залішняе ультрафіялетавае выпраменьванне. Выпрацоўваецца пігмент меланін, які паглынае і адлюстроўвае промні, а яго назапашванне ў скуры ўтварае загар. Гэты від выпраменьвання аслабляе здольнасць да рэгенерацыі скуры, а высыханне скуры паскарае працэс старэння. Рэгулярнае і бесперапыннае загаранне вядзе да небяспекі раку.

Наступствы празмернага знаходжання на сонцы:

— радыяцыя разбурае калагенавыя валокны, што памяншае эластычнасць скуры;

— ультрафіялетавыя промні пранікаюць глыбей — у дэрму — і выклікаць некантраляваныя змены ў эпідэрмісе, а таксама аслабляюць імунныя механізмы скуры;

— з’яўляюцца новыя зморшчыны і паглыбляюцца тыя, якія ўжо існуюць;

— па ўсім целе (у асноўным на твары, руках і шыі) з’яўляюцца плямы, ад якіх не так лёгка пазбавіцца;

— з’яўляюцца новыя радзімкі, якія ў празмернай колькасці не выглядаюць прывабна;

— у канцы гэтага спісу — вядома рак, уключаючы меланому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?