Тры жыхары Беларусі падаліся ў расійскі Варонеж на заробкі. Як паведамляе партал «Камуна», хлопцы ўладкаваліся на будоўлю, аднак заробкі падаліся ім занадта малымі.

Атрымаць грошы гастарбайтэры вырашылі крымінальным шляхам. На вуліцах Варонежа яны нападалі на адзінокіх мінакоў, збівалі іх і забіралі мабільнікі, гадзіннікі і партманэты. Ахвярамі нападнікаў паспелі стаць тры чалавекі, пакуль міліцянты затрымалі зламыснікаў.

На беларускіх гастарбайтэраў пачалі крымінальнцю справу па двух артыкулах — «Рабаванне» і «Разбой, учынены групай асоб». Ім пагражае да 10 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?