Пра гэта паведаміў начальнік аддзела навукова-метадычнага і прававога забеспячэння ўпраўлення ДАІ МУС Анатоль Сушко.

Раней планавалася, што выдача новых пасведчанняў пачнецца ў ліпені. Перанос тэрмінаў, мяркуючы па словах прадстаўнікоў рэспубліканскай Дзяржаўтаінспекцыі, звязаны з тэхнічнай бокам пытання, то ёсць вытворчасцю і выдачай дакументаў.

Нагадаем, неабходнасць увядзення новых пасведчанняў выкліканая ўступленнем у сілу 29 сакавіка 2011 г. паправак да Еўрапейскай канвенцыі аб дарожным руху 1968 года. Новае пасведчанне будзе мець выгляд пластыкавай карткі з некалькімі ступенямі абароны, у тым ліку галаграм і подпісам уладальніка. Катэгорыі транспартных сродкаў будуць паказаныя піктаграмай на адваротным баку карткі. Да наяўных плануецца дадаць яшчэ чатыры катэгорыі транспартных сродкаў: А1 (матацыклы з аб’ёмам рухавіка менш 120 куб. см), BE (легкавы аўтамабіль з прычэпам), СЕ (грузавы аўтамабіль з прычэпам), DE (аўтобус з прычэпам або сучленены аўтобус).

Па словах Анатоля Сушко, плануецца, што кошт новых пасведчанняў для грамадзян не зменіцца.

Першымі новыя пасведчанні атрымаюць тыя, хто паспяхова завершыць навучанне ў аўташколах, і вадзіцелі-»дальнабойшчыкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?