3 каментары
Паводле «Вольны Нясвіж» | 14:11, 10 чэрвеня 2010
Невядомыя вандалы панішчылі маладыя дрэўцы ў радзівілаўскім горадзе.



У Нясвіжы невядомыя вандалы панішчылі маладыя дрэўцы. Як піша на сайце «Вольны Нясвіж» мясцовы настаўнік Алесь Язвінскі, гэты выпадак не дзівіць. Бо нядаўна на вачах у людзей у тым жа месцы, паміж азёраў, дзе зараз тырчаць зламаныя маладыя саджанцы, былі спілаваныя таполі. «Пілавалі і пілуюць да гэтага часу дарослыя дзядзі вялікія і малыя дрэвы, «карысныя» і «шкодныя», і не толькі ў Нясвіжы. Чым не прыклад для падрастаючага пакалення? Чаму не можна без усялякай патрэбы знішчыць дрэўца малое, калі нехта знішчае на той жа падставе куды больш значнае?», — піша сп. Язвінскі.
Падзяліцца навіной:




Далей, у якасці атракцыёну для турыстаў, лавіць такіх вось ламальнікаў дрэваў, адвозіць на стайню і даваць там бізуноў...