На сайце Радыё Свабода адбылася он-лайн-канфэрэнцыя з журналістам, галоўным рэдактарам інтэрнэт-праекту "Салідарнасць" Аляксандрам Старыкевічам.

На пытаньне «Як Вы ацэньваеце Мілінкевіча і яго паводзіны на плошчы Каліноўскага?» Аляксандар Старыкевіч адказаў наступным чынам:

«Той іспыт палітык Мілінкевіч праваліў. Але не адзін, а разам з усім сваім штабам. Відавочна, што ніхто нават не распрацоўваў усур’ёз сцэнар акцыі пратэсту пасьля выбараў. Як, зрэшты, і наагул стратэгію выбарчай кампаніі.

Я дагэтуль перакананы, што ня варта было браць удзел у такіх «выбарах». Было б значна цікавей, каб Мілінкевіч і Казулін, скарыстаўшы ўсе агітацыйныя магчымасьці, перад галасаваньнем зьнялі свае кандыдатуры на знак пратэсту супраць шматлікіх парушэньняў заканадаўства.

Мне могуць запярэчыць: у гэтым выпадку не было б Плошчы. Ня згодны. На Плошчу людзі прыйшлі не сьвяткаваць перамогу Мілінкевіча, у якую па шчырасьці мала хто верыў, а пратэставаць супраць таго фарсу, у які ўлада ператварыла выбары. Гэты фарс можна было падкрэсьліць, пакінуўшы Лукашэнку ў бюлетэнях сам-насам з Гайдукевічам.

Натуральна, што байкот выбараў не вырашае ўсіх праблемаў. Аднак у той сытуацыі ён мог прымусіць значную частку выбаршчыкаў задумацца, ці сумленная такая перамога Лукашэнкі. А так большасьць грамадзтва лічыць яго легітымным прэзыдэнтам, які усіх сваіх канкурэнтаў паклаў на лапаткі адной левай. Гэта, бадай, найгоршы вынік з тых, што можна было атрымаць».

Поўны тэкст он-лайн канфэрэнцыі

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?