Папа Бэнэдыкт XVI сказаў, што ягоны выступ, які выклікаў рэзкую рэакцыю ў ісламскім сьвеце, зразумелі няправільна. «Гэта было трагічнае непаразуменьне», – сказаў Бэнэдыкт XVI вернікам на агульнай аўдыенцыі.

Папа ўзгадаў, што падчас пілігрымкі ў Баварыю ў сваім выступе ва ўнівэрсытэце м.Рэгензбург ён працытаваў непрыязную для мусульманаў думку бізантыйскага імпэратара Мануэля II Палеоляга. Аднак ён падкрэсьліў, што зь ёй не згаджаецца.

«На жаль, гэтую цытату няправільна зразумелі», – сказаў Папа і дадаў, што кожнаму, хто ўважліва слухаў, відавочна, што гэта не ягоныя словы і што іх сутнасьць не выражае яго асабістага стаўленьня. Бэнэдыкт XVI хацеў патлумачыць, што рэлігія – ня гвалт, а рэлігія і розум ідуць поруч.

Папа верыць таксама ў тое, што пасьля першых рэакцыяў ягоныя словы з прамовы могуць падштурхнуць i заахвоціць да пазытыўнага і самакрытычнага дыялёгу як паміж рэлігіямі, гэтак і паміж сучасным розумам і хрысьціянскай верай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?