Сёння ў горадзе Усурыйск праваахоўныя органы ліквідавалі групоўку, якая абвясціла вайну мясцовай міліцыі.
Падчас штурму два ўдзельнікі групы загінулі — гэта 22-гадовы Андрэй Сухарада і 19-гадовы Аляксандр Сладкіх. Яшчэ двое — Аляксандр Коўтун і Уладзімір Ілюцікаў — здаліся ўладам пасля перамоваў.

Штурм кватэры, дзе хаваліся «партызаны», працягваўся 6 гадзін. Падчас яго адзін з міліцыянераў быў паранены ў нагу.

На дадзены момант нічога невядома аб лёсе кіраўніка групоўкі — 32-гадовага Рамана Мурамцава.

Нагадаем, што злачынная група, якая ў адказ на незаконныя дзеянні прыморскай міліцыі абвясціла ёй вайну, дзейнічала на працягу двух тыдняў. Яе ўдзельнікі спалілі міліцэйскі пастарунак, забілі аднаго міліцыянера і паранілі яшчэ дваіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?