У студзені 2007 г. Intel плянуе зноўку зьнізіць цэны на працэсары сэрыі Pentium 4. Напярэдадні выпуску новых мадэляў ЦП сэрыі Conroe, кошт Pentium 4 зьнізіцца 7-58% , паведамляецца на сайце Digitimes. Са студзеня 2007 г. стануць таньней працэсары Pentium 4 мадэляў 531, 541, 631, 641 і 651 (на 7, 12, 58, 55 і 49 працэнтаў адпаведна).

Згодна з новым прайс-лістом, з указанага пэрыяду кошт працэсару Pentium 531 складзе 69 даляраў, 541 і 631 – 74 і 69 даляраў адпаведна, Pentium 4 641 будзе каштаваць 74, а мадэль 651 – 84 даляры. Паводле Intel, кампанія пазбавіцца лініі працэсараў Pentium на базе тэхналёгіі Netburst да 3 кварталу 2006 г. Лінія двух- і аднаядравых працэсараў пачатковага ўзроўню на базе новай архітэктуры Core паступіць на рынак у другім квартале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?