Каб затрымаць траіх браканьераў, супрацоўніку Ляхавіцкага РАУС давялося плыць па рацэ ў поўным міліцэйскім абмундзіраванні.

Па інфармацыі Ляхавіцкага РАУС, увечары 10 чэрвеня ў міліцыю патэлефанавалі дачнікі вёскі Чвыры і паведамілі, што на рацэ Шчара трое мужчын сеткай ловяць рыбу.

Супрацоўнікі Ляхавіцкага РАУС, што прыбылі на месца здарэння, заўважылі траіх мужчын, якія ішлі ўздоўж берага ракі з сеткамі. На патрабаванне спыніцца браканьеры наадварот пабеглі да ракі і пераплылі на іншы бераг, дзе схаваліся ў хмызняку.

Нядоўга думаючы, старшы оперупаўнаважаны Ляхавіцкага РАУС Алег Урбановіч кінуўся ў ваду і паплыў за імі.

Браканьераў затрымалі, праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?