13 чэрвеня прайшлі матчы 14-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Шасціразовы чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ не толькі спынищ сухую непрапускную серыю (клуб дагэтуль не прапускаў 13 матчаў запар!), а нават прайграў на сваім полі «Мінску» – 1:2. Прычым па ходзе матчу БАТЭ прайграваў 0:2.

А вось мінскі «Партызан» атрымаў першую перамогу ў чэмпіянаце, на выездзе абыграўшы «Віцебск» – 0:1.

Іншыя вынікі: «Дынама» Мінск – «Нёман» – 1:0, «Шахцёр» – «Тарпеда» Жодзіна – 4:1, «Дняпро» – «Нафтан» – 1:0, «Дынама» Брэст – «Белшына» – 1:1.

Становішча камандаў: БАТЭ – 31, Дынама Мінск – 29, Мінск – 26, Белшына, Шахцёр – 24, Дняпро – 21, Дынама Брэст – 19, Віцебск – 14, Нафтан – 13, Нёман – 11, Тарпеда – 9, Партызан – 5.

15-ты тур пройдзе 19 чэрвеня (субота).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?