Рост цэн на харчовыя тавары ў Мінску за студзень—май 2010 года ў параўнанні са студзенем—маем мінулага года склаў 6,6%.

Як паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска,

цэны на цукар за гэты перыяд выраслі на 28,5%, масла — на 23,9%, безалкагольныя напоі — на 19,8%, гарбату — на 13,8%, алкагольныя напоі — на 12,1%, алей — на 10,5%, маянэз — на 9,4%, кандытарскія вырабы — на 9,3%, яйкі — на 8,8%.

Нязначны рост цэн адзначаны на хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 5,1%, малако і малочныя прадукты — на 5%, кансервы рыбныя — на 4,5%, мяса і мясапрадукты — на 3,2%, каўбасныя вырабы — на 2,9%.

У той жа час знізіліся цэны на макаронныя вырабы (на 7,8%), муку пшанічную (на 1,6%), крупу і бабовыя (на 1,1%), рыбу і рыбапрадукты (на 1%).

Бульба за студзень—май падаражэла на 37,8%. Цэны на іншую агародніну выраслі ў сярэднім на 17,6%,

у тым ліку на цыбулю рэпчатую — у 1,7 разу, часнок — у 1,6 разу, капусту белакачанную свежую — у 1,5 разу, моркву — на 25,2%, бурак — на 15,6%, перац салодкі — на 15%, агуркі свежыя — на 8,7%, памідоры свежыя — на 3,8%.

Фрукты патаннелі ў сярэднім на 3,3%, у тым ліку яблыкі — на 8,2%, бананы — на 2,2%, а сухафрукты — падаражэлі на 13%.

Нехарчовыя тавары ў студзені—маі 2010 года ў дачыненні да такога ж перыяду мінулага года падаражэлі ў сярэднім на 7%,

у тым ліку шпалеры — на 21,2%, бензін — на 18,6, медыкаменты — на 17,2%, парфумерна‑касметычныя тавары — на 14,1%, пісьмовыя прылады — на 13,3%, друкаваныя выданні — на 9,7%, тканіны — на 8,7%, веласіпеды і матацыклы — на 8,2%, панчошна‑шкарпэтачныя вырабы — на 7,9%, тэлевізары — на 7,3%, посуд — на 7,1%, ювелірныя вырабы — на 6%.

Платныя паслугі насельніцтву падаражэлі на 5%. Цэны на бытавыя паслугі ўзраслі на 13,4%, фізічнай культуры і спорту — на 10,3%, дашкольных устаноў — на 10,1%, санаторна‑аздараўленчыя — на 8,6%, медыцынскія, турыстычныя і экскурсійныя — на 5,6%, пасажырскага транспарту — на 5,3%, вышэйшай адукацыі — на 5%, сувязі — на 4,9%, жыллёва‑камунальнай гаспадаркі — на 2,5%, арганізацый культуры — на 1,4%.

На 2,3% выраслі за пяць месяцаў цэны на прадпрыемствах грамадскага харчавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?