Як паведаміў 17 чэрвеня на брыфінгу прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай візіту прэзідэнта, будуць абмяркоўвацца ў рамках наведвання гэтых краін беларускай дэлегацыяй на чале з намеснікам міністра замежных спраў Сяргеем Алейнікам. Паездка дэлегацыі запланавана на 19—29 чэрвеня.

Акрамя Інданезіі і Малайзіі дэлегацыя на чале з Алейнікам наведае М’янму. «Візіт арганізаваны для прапрацоўкі магчымасцяў выхаду на новыя рынкі збыту з прадукцыяй беларускага машынабудаўнічага, навукова‑тэхнічнага, сельскагаспадарчага і нафтахімічнага комплексу», — паведаміў Савіных.

Паводле яго слоў, у склад беларускай дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, прадпрыемстваў «БелАЗ», «Белшына», «МТЗ», Беларускай калійнай кампаніі, авіяцыйнага рамонтнага завода і шэрагу іншых прадпрыемстваў.

У рамках візіту запланаваны перамовы беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі профільных міністэрстваў і ведамстваў названых краін. Для мясцовых дзелавых колаў будуць арганізаваны кантактна‑кааперацыйныя біржы, прэзентацыі магчымасцяў гандлёва‑эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю.

Падчас перамоў таксама плануецца абмеркаваць перспектывы развіцця навуковых, культурных і адукацыйных абменаў і сувязяў, паведаміў прэс‑сакратар МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?