1. Адсутнасць камунікацыі ў ложку.
«Ён жа ў курсе, што мне падабаецца», «Яна ж мяне ведае». Такія сказы можна пачуць ад сталых сужэнцаў. Нягледзячы на гэта, у ложку камунікацыя часам адсутнічае нават у іх. Яна імітуе аргазм, ён ухіляецца ад сэксу. Развязанне праблемы: вызвальце ў ложку месца для размовы пра тое, што вас трывожыць і бянтэжыць. Або наадварот: раскажыце адно аднаму, што вас узрушвае, якія дотыкі (моцныя, пяшчотныя) вам да душы. Людзі мусяць ведаць, што прыносіць асалоду іхным каханкам.
2. Полавая зацыкленасць.
«Я канчаю толькі так!». Нашае жаданне часам — захаваць нешта добрае і пэўнае. Так, яны спраўным парадкам канчаюць у позе місіянера. Аднак усё добрае, як вядома, заканчваецца. Менавіта тады і высвятляецца, што інакш яны ўжо проста не ўмеюць. Развязанне праблемы: часам імправізуйце. Самі адчуеце, што спадабалася Вашаму партнёру, а што — не.
3. Адсутнасць любові да самога сябе.
«Сэкс са шмаравідлам? Ды ні за што на свеце!».

Мужчына занядбаў полавую гігіену і выгадваў лантух. Жанчына наядаецца супраць ночы. Развязанне праблемы: хваліце партнёра за ягоныя дасягненні і не маўчыце перад абліччам заганаў. Людзі, якія дбаюць пра сваё цела і любяць сябе, могуць не толькі звярнуць увагу свайго партнёра на прыкрыя заганы, але і падтрымаць яго.

4. Адсутнасць часу для любошчаў.
«Заўтра цяжкі дзень, давай не сёння». У вас ёсць час працаваць, есці, адведваць пагулянкі і глядзець тэлевізар? Не забывайцеся парупіцца і пра полавае жыццё — яно патрабуе часіны, а не ўхопкаў часу ад таго моманту, як мы паклаліся ў ложак да таго імгнення, як мы заснулі.
5. Пешчы≠любошчы.
«Цяпер мы цалуемся? Значыць трэба ісці да канца». Дарагія мужчыны, гэта не так! Бывае і такое, што жанчына і мужчына проста мілуюцца: абдымаюцца, лашчаць адно аднаго, цалуюцца ўрэшце. Развязанне праблемы: давер да мужчыны ў жанчыны выпрацоўваецца з цягам часу. Жанчына павінная пераканацца, што калі вы дакранаецеся або лашчыце, вы не кожны раз будзеце хацець чагосьці большага. У жанчынаў няма такога полавага інстынкту, як у мужчын, але яны адназначна хочуць інтымнасці. Каб у часе «сур’ёзнага» сэксу яна была шчырай і адкрытай да новых перажыванняў.
6. Гарманальная неадпаведнасць.
«Што з ім такое? Увесь час хоча любошчаў, любошчаў, любошчаў!». Мужчынскі гармон тэстастэрон прысутнічае ў арганізме заўсёды, і таму ўвесь час полавы поцяг у большасці мужчын на адным высокім узроўні. У жанчын трохі не так: іх сэксуальнае жаданне з цягам месяца мяняецца. Развязанне праблемы: жанчыны, скажыце сваім партнёрам пра ўзровень свайго жадання. Можа быць, можна зняць полавую напружанасць эратычным масажам або жарслівымі пешчамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?