Прачытаў, што некалькі дзесяткаў актывістаў руху «Кажы праўду» ў Сусветны дзень донара здалі кроў. Пазваніў паэту і спытаў: а ці стаў ён у той дзень донарам. Паэт распавёў, што у яго кроў не ўзялі, бо ён прыехаў з вялікай тэмпературай. Узгадаў, што яго сябры і кроў здалі і раздалі медычным сястрычкам кніжкі з вершамі Някляева.

Падумаў я і сказаў Уладзіміру Пракопавічу, што кроў паэта — гэта вершы, якія ён мусіць здаваць народу.

Ён пагадзіўся.

Паболей бы такіх акцыяў з падарункамі вершаў ці, вобразна кажучы, здачы паэтычнай крыві народу. Тады б яны ратавалі кроў нацыі, якую псуе дыктатар і яго паслугачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?