З ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя і Цэнтральнага камітэта БРСМ 24 чэрвеня ў Беларусі пройдзе акцыя »Скажы, дзе гандлююць смерцю!».

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС, у гэты дзень з 8.00 да 18.00 ва ўсіх абласных цэнтрах будуць працаваць гарачыя лініі,

на якія можна паведаміць, у тым ліку ананімна, звесткі аб наркагандлярах, месцах распаўсюджвання, захоўвання або спажывання наркатычных і псіхатропных рэчываў. Канфідэнцыйнасць паведамленняў гарантуецца.

Акрамя таго, на гарачай лініі ў Мінску (017) 222‑65‑45 урачы‑нарколагі адкажуць на пытанні, звязаныя з праблемамі ўжывання наркотыкаў, параяць, якія захады зрабіць, каб адолець нарказалежнасць. Спецыяльна для бацькоў плануецца абмеркаванне пытанняў, актуальных у перыяд летніх канікул: як засцерагчы падлетка ад залежнасці (наркатычнай, нікацінавай, камп’ютэрнай і г.д.), як распазнаць першыя прыкметы ўжывання наркотыкаў і дзе шукаць дапамогі.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Аляксандра Гаўрылава, акцыя скіравана на тое, каб засцерагчы людзей ад небяспекі быць уцягнутымі ў наркабізнес. Сёння ён з’яўляецца адным з самых прыбытковых у свеце, таму жаданне ім займацца ў пэўнай часткі насельніцтва застаецца вельмі вялікім.

За пяць месяцаў 2010 года ў Беларусі канфіскавана прыблізна 60 кг наркатычных сродкаў і прыблізна 30 кг псіхатропных рэчываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?