19 чэрвеня класіку беларускай літаратуры споўнілася б 86 гадоў.
Аб 11-й людзі збяруцца ўшанаваць памяць пісьменніка на Усходніх могілках Мінска, ля яго магілы.
А 12-й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13) пачнецца прэзентацыя аўдыёкнігі Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому». Кніга была запісаная ў Празе на радыё «Свабода» яшчэ пры жыцці Быкава. Чытае твор сам аўтар.
На радзіме Васіля Быкава, у вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласці, адбудзецца ўручэнне прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, заснаванай Рухам «За Свабоду», і нацыянальная дыктоўка. Урачыстасці пачнуцца, а 12.30.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ