Беларускія парламэнтарыі перагледзяць заканадаўства. Зьмены закрануць сфэру вайсковай службы, уліку і адтэрміноўкі ад прызыву.

Плянуецца, што адтэрміноўку ад прызыву для працягу навучаньня атрымаюць выпускнікі прафэсійна-тэхнічных і сярэдне-спэцыяльных навучальных установаў. Такімі ж ільготамі змогуць скарыстацца асьпіранты і дактаранты на пэрыяд навучанья.

Прычым распаўсюджвацца зьмены будуць на асьпірантаў усіх формаў навучаньня. Новы статус атрымаюць і рэзэрвісты. Падчас адбываньня вайсковых заняткаў і вучэбных збораў яны будуць лічыцца на тэрміновай вайсковай службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?