Праўда, каб яе здабыць, давялося б выціскаць камяні, як рабілі героі беларускай казкі пра цмока. Канцэнтрацыя вады ў мінералах, якія ўтвараюць месяцовы грунт, значна большая, чым лічылася раней — ад 65 мільярдных доляў да 5 мільённых па вазе, паведамляюць навукоўцы ў даследаванні, апублікаваным у часопісе Proceedings of The National Academy of Sciences, паведамляе rian.ru.

Здавалася б, усё адно замала, аднак паводле абсалютнага значэння, гэта колькасць вады на Месяцы адпавядае колькасці вады ў Вялікіх азёрах Паўночнай Амерыкі. Аўтары даследавання правялі паўторны аналіз месяцовага грунту, прывезенага на Зямлю падчас двух місій «Апалона», а таксама метэарытны ўзор месяцовага грунту. Больш дакладныя методыкі паказалі, што вады на Месяцы ў 100 разоў больш, чым лічылася.

Але куды Месяцу да Марса. Навукоўцы, чый артыкул апублікаваны ў панядзелак у часопісе Nature Geoscience, даказалі, што прыкладна 3 мільярды гадоў таму траціну паверхні Чырвонай планеты займаў акіян. У яго ўпадалі рэкі, а ў атмасферы фармаваліся воблакі і ішлі дажджы.

Плошча таго акіяна, як падлічыла каманда даследчыкаў на аснове маштабнага аналізу дадзеных аб марсіянскім грунце, складала 36% ад паверхні планеты. А ўвесь аб’ём вады — 124 мільёны кубічных кіламетраў. Гэта прыкладна ў 10 разоў менш, чым аб’ём ўсіх акіянаў Зямлі, пры тым, што Марс па памерах складае крыху больш за палову нашай планеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?