22 верасьня а 4 гадзіне раніцы актывіст апазыцыі Вячаслаў Сіўчык быў вызвалены з разьмеркавальніка на Акрэсьціна. Палітыка сустрэлі родныя й сябры.

«Адчуваю сябе нармальна, магло быць значна й горш,» – сказаў Сіўчык. Ён быў уражаны, што Цэнтральны суд атабарыўся ў Беларускім ліцэі, і ў гэтым будынку «цяпер часьцяком будуць судзіць беларусаў».

«Буду рабіць тое, што й рабіў,» – адказаў Сіўчык пра свае пляны. – Наколькі магчыма, я паспрабую, каб у гэтай краіне закончылася прамаскоўская дыктатура».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?