Пытанні бяспекі Беларусі і Расіі не павінны цярпець з‑за нявырашаных праблем у эканоміцы і іншых сферах.

Пра гэта 21 чэрвеня заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сакратаром савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым, паведаміла прэс‑служба прэзідэнта.

«Думаю, дастаткова як і вырашаных пытанняў у той сферы, якой займаюцца саветы бяспекі Беларусі і Расіі, так ёсць і нявырашаныя праблемныя пытанні, якія належыць вырашаць. Ад гэтага нікуды не падзецца. Але як бы ў нас ні складваліся адносіны ў эканоміцы, іншых сферах, а бяспека нашых дзяржаў, саюзнай дзяржавы — пытанні даўно вырашаныя, і тут жартаваць ніхто не павінен», — сказаў Лукашэнка.

Разам з тым беларускі прэзідэнт падкрэсліў, што заўсёды гаварыў пра тое, што

«тут, на заходніх рубяжах, у рускага чалавека ёсць надзейнае апірышча і ёсць сябры, у якіх бы абставінах мы ні знаходзіліся і ні працавалі».

«Нам трэба зрабіць усё для таго, каб людзі ў Беларусі і Расіі ні на хвіліну не сумняваліся, што мы абсалютна цесна супрацоўнічаем у сферы бяспекі, абароны нашых дзяржаў. Калі б усе нашы ведамствы мелі такія вынікі супрацоўніцтва, як МЗС і міністэрствы абароны, не было б ва ўзаемаадносінах ніякіх праблем», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка прапанаваў Мікалаю Патрушаву падчас сустрэчы адкрыта абмеркаваць усе існуючыя праблемы і намеціць шляхі іх вырашэння.

У сваю чаргу Патрушаў адзначыў:

«Мы маем на мэце толькі развіццё супрацоўніцтва.

Мы ведаем аб выкліках і пагрозах, якія існуюць». Ён упэўнены, што гэтым пагрозам неабходна не толькі існуюць». Ён упэўнены, што гэтым пагрозам неабходна не толькі супрацьстаяць, калі яны ўжо адчувальныя, але і сумесна папярэджваць, прадбачыць і праводзіць cумесную працу па іх лакалізацыі.

Пазней Патрушаў выказаў задаволенасць вынікамі сустрэчы, якая адбылася з прэзідэнтам Беларусі: «Мы гаварылі аб праблемах забеспячэння бяспекі Расіі і Беларусі, пра тыя выклікі і пагрозы, якія цяпер з’яўляюцца актуальнымі для нашых краін, і пра тое, як ім процідзейнічаць, у тым ліку з папярэджаннем».

На сустрэчы ў прэзідэнта таксама абмяркоўваліся перспектывы сумеснай працы саветаў бяспекі дзвюх краін, магчымасць абмену вопытам, сумеснае планаванне і іншыя актуальныя пытанні ў сферы бяспекі.

«Сістэмы нацыянальнай бяспекі Беларусі і Расіі, саюзнай дзяржавы заўсёды знаходзіліся і знаходзяцца пад пільнай увагай кіраўніцтва нашых краін», — адзначыў дзяржаўны сакратар савета бяспекі Беларусі Леанід Мальцаў. — Новыя выклікі і пагрозы, якія з’яўляюцца ў свеце, патрабуюць гнуткага на іх рэагавання, і ў гэтым плане паміж ведамствамі дзвюх краін ёсць поўнае разуменне».

21 чэрвеня на пленарным пасяджэнні саветы бяспекі Беларусі і Расіі абмяркуюць як пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, так і сумеснае планаванне ў рамках АДКБ, выпрацуюць пазіцыі па актуальных праблемах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?