Учора а 20:00 прайшоў флэш-моб прымеркаваны да сусьветнага Дню міру. Некалькі дзясяткаў маладых людзей выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менску, каб разам пачаць запускаць у паветра мыльныя бурбалкі.

Празь некаторы час маладзёнаў з плошчы сталі выцясьняць супрацоўнікі праваахоўных ворганаў, якія былі апранутыя ў цывільнае. Восем чалавек былі затрыманыя, яны правялі пэўны час у Цэнтральным РАУС сталіцы, але пасьля іх павыпускалі без складаньня пратаколаў.

Нават такія бяскрыўдныя па сваёй сутнасьці акцыі, аказваецца, нясуць пагрозу для грамадзкага парадку. Цікава, за якую бязглузьдзіцу людзей будуць затрымліваць наступны раз?.

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?