Тэлефанія
2 каментары Сямён Печанко | 14:52, 22 чэрвеня 2010

У разгар уступнай кампаніі і летняй сесіі каля універсітэтаў множацца аб’явы пра мікранавушнікі.

На вуліцы Румянцава акурат насупраць галоўнага корпуса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта ўсе сцены залепленыя абвесткамі, адрасаванымі абітурыентам і школьнікам. Ім прапануецца ззяць у арэнду, або набыць мікранавушнік. Ён, згодна рэкламы, будзе вельмі «карысны пры здачы ўступных ды дзяржаўных іспытаў, залікаў ды іншых катаванняў».

Аўтары абвесткі даюць нумары тэлефонаў і ICQ.

Сённяшнія ды ўчорашнія студэнты кажуць, што пік папулярнасці падобных прыстасаванняў назіраўся гады чатыры таму. Напрыклад, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы мікранавушнік здавалі ў арэнду за 30 еўра за гадзіну карыстання. Цяпер такая паслуга каштуе ў разы танней. Па тэлефонах, пазначаных на абвестках каля МДЛУ, паведамілі, што арэнда прыстасавання на суткі каштуе 30 тысяч беларускіх рублёў (прыблізна 8 еўра). Набыць камплект можна за 100 даляраў.

Нагадаем, што выкарыстанне падобных прыстасаванняў на любых іспытах ва ўсіх навучальных установах забароненая.

Падзяліцца навіной:         
2 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
навушник - минулае стагоддзе напiсаў(ла) Чэрвень 22, 2010 у 17:10
вось гэта - выдатны гаджэт
http://gadgetpicture.ru/?p=1451
Gadget напiсаў(ла) Чэрвень 23, 2010 у 9:31
А на Жданах можна набыць глушылку для такіх навушнікаў. Плаціце грошыкі спадарове! Узьнікае пытаньне, а ў чым палягае сэнс адукацыі? Навучыцца падманываць? Ці пойдзеце вы да лекара, які вучыўся такім спосабам. Ці аддасьцё вы перакладаць дакумэнты перакладчыку, які такім чынам вучыўся ў лінгвіністычным універсітэце? Брак сумленьня разваліць грамадзтва.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).