«Пасьля выхаду сольнага альбому ўзровень беларускага хіп-хопу ўздымецца», — упэўнена кажа Кроў.

Дагэтуль бескампрамісны хіп-хоп ад «ЧпБ» распаўсюджваўся праз Інтэрнэт. «Мы на 100% андэрграўндавы праект. Адсюль і якасьць запісу, гуку, музыкі. Мы ня маем магчымасьці выкладаць грошы на гітовыя фанаграмы, якія каштуюць некалькі тысяч даляраў».

Кроў даказаў: рэп па-беларуску можа быць папулярны. Цяпер хоча давесьці, што беларускамоўны рэп можа зацікавіць спонсараў. Кроў зацікавіў творчасьцю польскі лэйбл WJ Records, які пагадзіўся выдаць сольны альбом музыкі. Гэта легальны праект, для большага кола слухачоў, зь бюджэтным кліпам у падтрымку дыска і тыражаваньнем па ўсёй Эўропе. За музычны бок будуць адказваць бітмэйкеры з Польшчы і Нямеччыны. Усе песьні — па-беларуску. Кроў вядзе перамовы зь вядомымі эўрапейскімі і расейскімі рэп-выканаўцамі, каб узялі ўдзел у праекце.

«У Амэрыцы на хіп-хопе зарабляюцца агромністыя грошы, сёньня гэта адна з самых прыбытковых галінаў шоў-бізнэсу, дык чаму беларусы ня могуць такім жа чынам?» Напады пра непрыдатнасьць беларускай мовы Кроў годна адбівае: «Беларускія рэпэры чакаюць, пакуль нашы бандзюганы-гангстэры загутараць па-беларуску... Але я ўжо сустракаў гангстэраў з «галдой» на шыі, вялікай і злобнай мордай, якія шпараць па-беларуску».

Пра сябе Кроў казаць ня хоча: «Напішыце, што беларус». Крова можна сустрэць на гульнях менскага «Тарпэда» ды акцыях апазыцыі. Разам з футболам і музыкай у кола зацікаўленьняў уваходзіць палітыка. Рэпэр лічыць сябе крайнім лібэралам і ўяўляе ідэальнае для краіны кіраўніцтва: Мілінкевіч — прэзыдэнт, Клімаў — прэм’ер-міністар. Але рэп-агіткі пісаць не зьбіраецца: «Лепей напісаць у падтрымку пэўнай ідэі, чым рэклямаваць пэўную асобу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?