«Нябесны парк» плошчай 12,4 тысячы квадратных метраў, у якім будзе прадстаўлена 250 відаў дрэў і 650 відаў раслін і дзе размесціцца адзін з самых дарагіх у свеце казіно, адкрываецца 24 чэрвеня ў Сінгапуры.

Парк, разлічаны на прыём 3,9 тыс. чалавек, размяшчаецца на вышыні 200 метраў — на дахах трох 55‑павярховых гасцініц‑хмарачосаў Marina Bay Sands, аб’яднаўшы іх грамадскай зонай.

Плошча парку роўная тром футбольным палям — ён нават зможа ўмясціць у сябе басейн даўжынёй 150 метраў, які стане найбуйнейшым адкрытым басейнам у свеце на гэтай вышыні.

Акрамя казіно, басейна і некалькіх элітных рэстаранаў ў «Нябесным парку» будзе і аглядная пляцоўка даўжынёй 67 метраў. У гонар адкрыцця аб’екта ў сераду, 23 чэрвеня быў арганізаваны першы ў свеце чэмпіянат па лазаньі па хмарачосаў, у якім выказалі жаданне прымаць удзел сем каманд з 10 краін.

Плануецца, што білет у парк для дарослага абыдзецца ў 20 даляраў, для дзіцяці — у 14 даляраў, а для пенсіянераў — у 17 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?