Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 25 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер усходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—16°С, па Гомельскай і Магілёўскай абласцях да 20°С; днём ад 18°С — па захадзе да 30°С — па ўсходзе краіны.

У Мінску 25 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніца. Вецер усходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 14—16°С, днём 22—24°С.

У наступныя двое сутак, 26—27 чэрвеня, сіноптыкі прагназуюць воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—19°С, днём ад 19°С — па захадзе да 30°С па — усходзе краіны.

У Мінску 26 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 15—17°С, днём каля 25°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?