Аляксандр Лукашэнка дае Маскве суткі на пагашэнне ў поўным аб’ёме запазычанасці за транзіт газу.

Пра гэта ён заявіў 25 чэрвеня на нарадзе з урадам па супрацоўніцтве з КНР.

«Яшчэ раз папярэджваю ўрад: нявыплата «Газпромам «у поўным аб’ёме паслуг у бліжэйшыя суткі павінна прывесці да прыпынення усялякіх паслуг для Расійскай Федэрацыі па транспартоўцы вуглевадароднай сыравіны — нафты і газу»,

— заявіў Лукашэнка.

Раніцай пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што газавы канфлікт вычарпаны. «Бакі разлічыліся. Ёсць толькі некаторыя даўзгадненні, але ў апошнія дні ўсе праявілі мудрасць, знялі ўсе абмежаванні, а далей няхай працуюць у рамках кантракту», — сказаў Сурыкаў журналістам перад адкрыццём 37‑й сесіі Парламенцкага сходу саюза Беларусі і Расіі.

Напярэдадні «Газпром» атрымаў ад Беларусі 187 млн. даляраў доўгу за пастаўлены ў 2010 годзе газ і ў поўным аб’ёме аднавіў газавыя пастаўкі.

У сваю чаргу, «Газпром» пералічыў Менску 228 млн. даляраў за транзіт газу, але Менск патрабаваў 260 млн. і працягвае настойваць на гэтым лічбы. Разбежка ўзнікла ў сувязі з рознымі поглядамі бакоў на стаўку транзіту: у Беларусі кажуць пра 1,88 даляра за тысячу кубаметраў газу на 100 км, у Расіі — пра 1,45 даляра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?