Аляксандр Лукашэнка, каб разлічыцца з «Газпромам» за пастаўку газу, пазычыў грошы ў прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю тэлканалу «Еўраньюс».

Пашыраная тэлеверсія была паказана на Першым нацыянальным (БТ) вечарам у суботу. На «Еўраньюс» у пятніцу была паказана скарочаная версія.

«Я звярнуўся да Ільхама Аліева, прэзідэнта Азербайджана. Ён мне цягам сутак, нават меней чым за суткі, пазычыў 200 млн даляраў. Мы аплацілі «Газпром» 187 мільёнаў, сто працэнтаў разлічыліся», сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0