пад Мінскам, дзе адбываецца фестываль электроннай музыкі GlobalGathering.

«Тэлефанаваў па 102 нейкі п’яны і сказаў, што замінавана дыскатэка», — паведаміў прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама. Ён не змог распавесці падрабязнасці, паколькі, паводле яго слоў, парадак забяспечвала міліцыя Мінскага раёна. Атрымаць каментар у раённым УУС пакуль не ўдалося. Паводле афіцыйна не пацверджанай інфармацыі, праводзілася эвакуацыя гледачоў, але ў выніку канцэрт працягнуўся.

Фестываль быў запланаваны з 18.00 да 6.00. Хедлайнер — знакаміты французскі ды-джэй Давід Гета.

На працягу гадзіны ўдалося высветліць, што паведамленне аб замінаванні было падманным, а таксама ўстанавіць асобу падазронага — ім аказаўся жыхар Мінска. Ахова фестывалю не пусціла яго на дыскатэку, бо ў яго не было білета, і, відаць у адплату, малады чалавек вырашыў сарваць імпрэзу.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. У дачыненні да падазронага можа быць распачата справа на падставе арт. 340 КК (заведама падманнае паведамленне аб небяспецы). Мінімальнае пакаранне згодна з гэтым артыкулам — штраф, максімальнае — пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?