Згодна з распараджэннем прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага створаны аргкамітэт па правядзенні восенню гэтага года ў Франкфурце-на-Майне (Германія) Беларускага інвестыцыйнага форуму.

Як паведаміла прэс-служба ўрада, аргкамітэт узначаліць віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў. У 10-дзённы тэрмін аргкамітэту даручана зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні форуму. Пры неабходнасці аргкамітэт мае права прыцягваць да працы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падначаленых ураду Беларусі. Перад аргкамітэтам пастаўлена задача забяспечыць падрыхтоўку і правядзенне форуму «на высокім узроўні».

Першы замежны Беларускі інвестыцыйны форум прайшоў у лістападзе 2008 года ў Лондане, на ім было прэзентавана прыкладна 70 праектаў.

У лістападзе 2009 года інвестыцыйны форум адбыўся ў Мінску. Удзел у ім узялі больш як 600 прадстаўнікоў дзелавых колаў з 60 краін.

Кіраўнікі ўрада неаднаразова заяўлялі, што Беларусь ставіць перад сабой мэту ўвайсці ў трыццатку вядучых краін па ўмовах вядзення бізнесу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?