Меркаванні4444

Чаму мы пачынаем кампанію «Наша армія»?

30 тысяч беларускіх хлопцаў цяпер носяць вайсковую форму. Год таму я быў сярод іх і бачыў, што ўмовы службы непрымальныя для сучаснай арміі. Піша Іван Шыла.

30 тысяч беларускіх хлопцаў цяпер носяць вайсковую форму. Год таму я быў сярод іх і бачыў, што ўмовы службы непрымальныя для сучаснай арміі. Піша Іван Шыла.

Многія абмежаванні не прадыктаваныя неабходнасцю падтрымання баяздольнасці і дысцыпліны. Войска, безумоўна, выпрабаванне. Але малады чалавек мае права на адпачынак, кантактаванне з блізкімі, годны заробак, службу ў нармальных гігіенічных і бытавых умовах, абарону ад пазастатутных узаемаадносінаў.

Ці гавораць пра вайсковыя праблемы? Не. Пра войска альбо добра, альбо нічога. Але праблемы ёсць. Урачыстае рапартаванне найвышэйшых афіцэраў пра паспяховыя рэформы адбываецца ў найлепшых традыцыях войска савецкага. І ў гэты час салдаты служаць без гарачай вады, у халодных казармах, без неабходных лекаў і медычнага абслугоўвання, са старой небяспечнай зброяй і тэхнікай, з заробкам у 8 даляраў. І галоўная праблема, што засталася ў спадчыну ад савецкай арміі — дзедаўшчына, на жаль, застаецца актуальнай для арміі беларускай. Напрыклад, толькі ў маёй частцы 15 чалавек асуджаныя на розныя тэрміны зняволення менавіта за «дзедаўшчыну», збіццё і здзек з прызыўнікоў. Такія прысуды — рэгулярныя. І варта разумець, што і ў мірны час у Беларусі забіваюць салдат.

Чаму менавіта цяпер?

Войска практычна нікога не хвалюе. Кепскія і ненармальныя ўмовы службы ўспрымаюцца як непазбежнасць. Дваццаць тысяч салдат штогод адпраўляецца служыць, і гэта адбываецца дзесьці па‑за грамадствам. Пра войска амаль не пішуць і яго не абмяркоўваюць. А па вяртанні з войска былыя жаўнеры адно толькі раяць «туды не ісці».

Тым не менш, змены магчымыя. Я адзін здолеў дамагчыся ў межах адной часткі ўсталявання таксафона, якаснага кантролю за прыгатаваннем ежы, зменаў у сістэме нарадаў па сталоўцы, унясення будынкаў казармаў і лазні ў спіс аб’ектаў, што падлягаюць рамонту, перагляду рашэнняў пра скарачэнне адпачынку. Калі не баяцца старых стэрэатыпаў пра выпрабаванні, якімі апраўдваюць часам абуральныя з’явы ў вайсковых асяродках, то можна разумна палепшыць умовы службы і паспяхова засвойваць баявую спецыяльнасць.

Актывісты нашай кампаніі служылі і служаць у войску і вынеслі са службы досвед, уяўленні пра неабходныя рэформы і спіс канкрэтных дасягненняў. Грунтуючыся на гэтым, мы пачынаем гэтую кампанію менавіта цяпер. Хоць неабходнасць існуе даволі даўно.

Ці карэктна займацца праблемамі войска?

Перадусім мэта кампаніі — не крытыка войска і яго баяздольнасці, не супрацьпастаўленне нацыянальнай абарончай сістэмы замежным, не схіленне на бок таго ці іншага ваеннага блоку. Мы гаворым толькі пра грамадскую частку Узброеных сілаў; парушэнні існага заканадаўства ў дачыненні да салдат, невыкананне зацверджаных нормаў, неабходнасць адкрытасці часткі інфармацыі, датычнай, напрыклад, пазастатутных узаемаадносінаў, умоваў і абмежаванняў для маладых людзей, якія не прадыктаваныя неабходнасцю выконваць баявыя задачы і ніяк не закранаюць пытанні тактыкі і стратэгіі развіцця абарончай сістэмы.

Што мы прапануем?

Маючы магчымасць акамуляваць досвед службы нашых актывістаў, мы лічым неабходным распачаць адмысловую кампанію. Не выступаць супраць войска, не выступаць у якасці экспертаў, не маючы патрэбных ведаў, не патрабаваць невыканальнага, гаворачы толькі пра прафесійнае войска. Мы хочам выпрацаваць рэкамендацыі ўладам з пункту гледжання звычайных салдат, правесці маніторынгі і параўнальныя аналізы службы ў Беларусі і суседніх краінах, займацца прававой абаронай вайскоўцаў і прыцягнуць да ўдзелу ў дыскусіі былых, будучых і сённяшніх службоўцаў.

Асноўныя прапановы кампаніі «Наша армія» — скарачэнне службы, павелічэнне адпачынку, падвышэнне заробку, ільготы пры паступленні пасля тэрміновай службы, магчымасць атрымліваць завочную адукацыю і ўдзельнічаць ва ўступнай кампаніі.

Цягам наступных месяцаў мы паспрабуем прадэманстраваць падтрымку нашых прапановаў грамадствам і будзем спадзявацца на разуменне з боку Міністэрства абароны.

Каментары44

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей10

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

Пяць гадоў таму памёр Юрый Зісер3

Маладая пара вырашыла абысці ўвесь Мінск уздоўж МКАД: «Ногі потым яшчэ тры дні балелі»1

Запальныя шведы, вясёлыя эстонцы, Ізраіль рве сэрца: сёння захапляльны фінал Еўрабачання9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей10

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць