Удзельніца конкурсу «Міс Англія» ад графства Корнуал пазбавілася кароны праз спробу падмануць журы. Згодна з правіламі, канкурсантка павінная мець ад 17 да 24 гадоў і пражываць у рэгіёне, які прадстаўляе. Лора Анэс, міс Корнуал-2010, заявіла, што ёй усяго 22 гады. Выпадкова высветлілася, што Анэс насамрэч ужо 27 і што яна не жыве ў Корнуале. Як аказалася, дзяўчына штогод спрабавала прайсці ў фінальную стадыю конкурсу. Пры гэтым, паводле анкеты, з 2006 году яна не пастарэла. Гэта стала падставай для пазбаўлення яе тытулу і забароны на ўдзел у конкурсе. Паведамляецца, што Анэс выбачылася перад журы і сказала, што хоча хутчэй на гэта забыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?