Азербайджан сапраўды выдаў Беларусі крэдыт $200 млн на 12 дзён для аплаты паставак газу з Расеі, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Азербайджана Азер Гасымаў.

«Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 21 чэрвеня звярнуўся да прэм'ер-міністра Азербайджана Артура Расі-задэ з просьбай аб выдачы кароткатэрміновага крэдыту ў сувязі з узніклай сітуацыяй. Пра гэта было даложана прэзідэнту. Беручы пад увагу сяброўскія адносіны паміж нашымі краінамі, прэзідэнт Ільхам Аліеў даў згоду на вылучэнне гэтага крэдыту», -- сказаў Гасымаў у інтэрв'ю бакінскаму інфармагенцтву Trend.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?