Хто, як не самі аўтаўладальнікі лепш за ўсё распавядуць пра ўласныя аўтамабілі? Яны ведаюць, колькі разоў заяжджалі на сервіс, ведаюць, чым іх не задавальняе набыты аўтамабіль, якія чаканні ад эксплуатацыі аўто не пацвердзіліся, а дзе ўзніклі такія праблемы, што давялося залезці ў гаманец.

Чарговае маштабнае даследаванне правяло еўрапейскае аддзяленне агенцтва J.D. Power. Агенцтва займаецца глабальным анкетаваннем аўтаўладальнікаў, якія набылі свае аўтамабілі больш за год таму і ў сярэднім наездзілі ля 30 000 км. Вялізную анкету запоўнілі 17 200 аўтамабілістаў, якія купілі машыны ў перыяд з студзеня 2007 па снежань 2008 году. Пытанні, якія задаваліся уладальнікам аўтамабіляў, дужа разнастайныя. Яны тычыліся працы вузлоў аўтамабіляў, надзейнасці, зручнасці салона, перавозкі багажу, ажно да простых агульных уражанняў аб аўтамабілі.

Агулам былі атрыманы ацэнкі на 104 мадэлі ад 27 вытворцаў . У выніку апрацоўкі анкетаў аўтамабілі ацэньваліся па чатырох параметрах, кожны з якія меў уласную вагу ў фінальнай ацэнцы, што выстаўлялася пэўнай мадэлі:

скаргі уладальнікаў — 37%

якасць і надзейнасць — 24%

утрыманне і выдаткі — 22%

якасць абслугоўвання ў дылераў — 17%

Параметры «Якасць і надзейнасць», а таксама «Скаргі уладальнікаў» сапраўды даюць аб’ектыўную ацэнку канкрэтнаму аўтамабілю незалежна ад краіны эксплуатацыі транспартнага сродку.

Збольшага апытванне адлюстроўвае задаволенасць уладальніка сваім аўтамабілем — на колькі адсоткаў пэўная мадэль апраўдала спадзевы сваіх уладальнікаў.

Абсалютна лепшы вынік паказаў красовер ад Lexus. Мадэль Lexus RX паказала вынік задаволенасці кліентаў на узроўні 86,7% і досыць моцна адарвалася ад другога месца, на якім апынуўся прэстыжны седан Jaguar XF.

Яшчэ не так даўно у рэйтынгах надзейнасці аўтамабіляў маркі Jaguar займалі досыць сціплыя пазіцыі, асабліва калі гэтыя рэйтынгі выпускаліся ў Нямеччыне альбо ў Штатах. Але цяпер, па‑першае, Jaguar насамрэч стаў атрымліваць менш прэтэнзіяў уладальнікаў да якасці і надзейнасці сваіх мадэляў, па‑другое, дадзенае даследаванне праводзілася ў Велікабрытаніі, дзе вельмі лаяльна ставяцца да айчыннага вытворцы — гонару брытанцаў.

Трэцяе месца ў глабальным спісе задаволенасці займае яшчэ адзін Lexus — седан IS.

Дарэчы, калі не лічыць Lexus RX, які вырваўся наперад, дык усе астатнія 103 мадэлі паказалі вельмі блізкія вынікі — моцных правалаў тут няма: аўтамабілі размешчаны шчыльнай групаю і разрыў у выніках другога і апошняга месца складае усяго 10%.

Задаволенасць кліентаў зусім не залежыць ад памераў аўтамабіляў і тыпу кузава. У першую дзесятку трапілі драбнюткі гарадскі хэтчбэк ад Toyota, кампакт‑вэн ад Honda, прэстыжныя седаны ад Audi і Jaguar, красоверы ад Lexus і Honda, мадэль С‑класу ад KIA.

Заўважна, што аўтамабілі прэміум‑марак, і ў прыватнасці Audi, BMW, Mercedes‑Benz, занялі месца ў першай палове спісу. Разам з імі трывала замацаваліся мадэлі Hondа, Toyota, Volkswagen.

А вось французскія машыны ў Брытаніі заўжды недалюблівалі, і ў спісе задаволенасці кліентаў яны займаюць невысокія месцы. Першы француз, Citroen C4 Grand Picasso, з’яўляецца ў спісе толькі на 37‑м месцы (якое ён падзяляе з Audi A4 і BMW 5‑Series), а асноўная маса французскіх мадэляў засяродзілася бліжэй да канцу спісу.

Існуе яшчэ адна непаразумеласць у паказаннях англічанаў. Тры абсалютна аднолькавыя мадэлі, якія выпускае адзін завод у Славакіі, размешчаны з розных частках спісу. Аўтамабіль з японскім шыльдзікам Toyota Aygo заняў 31‑е месца, а машыны з французскімі эмблемамі апынуліся на 90‑м (Citroen C1) і 99‑м (Peugeot 107) месцы.


Сярод гарадскіх мікралітражак лепшыя адзнакі за якасць і надзейнасць атрымалі FIAT Panda і Citroen C1.

Калі гутарка пайшла аб скаргах уладальнікаў, то менш за ўсё прэтэнзіяў было да FIAT 500, у той час як французскія мадэлі ды старэнькі Ford Ka атрымалі ад ангельцаў па поўнай. Што тычыцца працы дылераў і кошту абслугоўвання Toyota Aygo і Smart ForTwo атрымалі высокія балы і апынуліся лепшымі у класе гарадскіх субкампактаў. Кампанію ім складаюць два FIAT — Panda і 500.


Агулам у гэтай катэгорыі прадстаўлены 23 мадэлі. У пачатку спісу ідуць японскія мадэлі і маленькі англійскі MINI. Найлепшымі па якасці і надзейнасці былі прызнаныя Honda Jazz і Toyota Yaris.

Апрача таго, найвышэйшую ацэнку за надзейнасць атрымаў Mitsubishi Colt, а за якасць салона — Volkswagen Polo. Унізе спісу добрыя вынікі па якасці і надзейнасці паказалі Ford Fiesta, Citroen C3 і Opel Meriva, які у Брытаніі прадаецца пад маркаю Vauxhall. Менш за ўсё скаргаў сабраў самы яркі, а галоўнае, самы англійскі аўтамабіль MINI.

Найвышэйшыя ацэнкі за сэрвіс і кошт абслугоўвання ў Вялікабрытаніі атрымала мадэль Toyota Yaris.


А вось і першы вельмі нечаканы вынік: сярод 19 мадэляў гольф‑класу больш за ўсё да густу карыстальніку даступная карэйская мадэль славацкай вытворчасці. Выдатная якасць і надзейнасць, адсутнасць скаргаў і нізкія кошты на сэрвіс вывялі KIA Cee’d на першае месца ў класе і на чацьвёртае у агульным заліку рэйтынгу задаволенасці пакупальнікаў. KIA Cee’d апярэдзіла не толькі эталон класу VW Golf, але і прэміум‑кампакты ад BMW, Audi і Volvo. Апошняя з іх, Volvo C30, атрымала вышэйшыя адзнакі за якасць і надзейнасць. Высокія адзнакі за якасць таксама у VW Jetta і KIA Cee’d. Якасць кузава найлепшая аказалася ў Toyota Auris, а вышэйшы бал за надзейнасць атрымала яшчэ і новая Mazda3.


Рэзкі падзел перавагаў спажыўцоў адсочваецца ў адзнаках 12 аўтамабіляў D‑класу. Самыя высокія адзнакі атрымалі японскія мадэлі і Volvo, затым ідуць нямецкія і французскія мадэлі.

Найвышэйшыя адзнакі за якасці і надзейнасць атрымлівае толькі Toyota Prius. Яшчэ адну вышэйшую адзнаку за якасць кузава атрымлівае Honda Accord, і больш у гэтым класе ніводная мадэль не атрымала найвышэйшых балаў за надзейнасці і якасць. Затое у Accord была мінімальная колькасць скаргаў. Кліенты апынуліся лаяльнымі і да Volvo S40. Вышэйшую адзнаку за кошт утрымання займеў, вядома ж, гібрыдны Prius.


Японскі Lexus атрымаў найвышэйшыя адзнакі за якасць і надзейнасць. Найвышэйшую адзнаку за надзейнасць атрымаў таксама і Mercedes C‑Class. Па нізкай колькасці скаргаў з высокім адзнакамі вылучылася мадэль Audi, а па выгодным кошце спажыўцы Вялікабрытаніі абралі родны Jaguar X‑Type.


Ні японскіх, ні амерыканскіх вытворцаў у гэтым класе аўтамабіляў у даследаванні не апынулася. Новы Jaguar XF святкаваў перамогу над нямецкімі канкурэнтамі, хаця за надзейнасць ён атрымаў самы нізкі бал у сваім класе. Затое ангельцам прыйшлася даспадобы якасць інтэр’еру Jaguar. Лаяльнасць да роднага брэнду праглядаецца і ў высокіх адзнаках Jaguar XF за адстутнасць скаргаў.

Найвышэйшую адзнаку за надзейнасць атрымаў BMW 5‑Series, што не зашкодзіла BMW застацца на апошнім месцы рэйтынгу па задаволенасці спажыўцоў у сваім класе. Найлепшым па надзейнасці і якасці вытворчасці ў сваім класе карыстальнік прызналі аўтамабілі сямейства Audi A6.


Mazda MX‑5 ізноў па‑за канкурэнцыяй. Двухмясцовы родстэр стаўся самым якасным і надзейным, а таксама набраў мінімум скаргаў па кузаве ад сваіх уладальнікам. Найвышэйшую адзнаку за надзейнасць атрымаў таксама VW Eos, а менш за ўсё скаргаў а спажыўцоў сабраў Mercedes‑Benz SLK.


У класе мінівэнаў сярод 15 аўтамабіляў найвышэйшы бал за надзейнасць атрымаў толькі Renault Scenic, а за якасць выканання інтэр’еру і кузава вышэйшую адзнаку займела толькі Mazda5. Аднак высокія адзнакі за надзейнасць і якасць не паўплывалі на агульнае становішча ў рэйтынгу. Renault і Mazda апынуліся на сёмым і адзінаццатым месцах адпаведна.

Вось нізкая колькасць скаргаў уладальнікаў Mercedes B‑Class і Citroen Grand C4 Picasso дазволілі гэтым мадэлям стаць лідэрамі класу мінівэнаў. Ford S‑Max атрымаў роўна такія ж адзнакі за нізкую колькасць скаргаў, што і Mercedes B‑Class, але высокі кошт утрымання адкінуў Ford на дзявятае месца.


Lexus RX не толькі стаўся лідарам класу кроссоверов, але і з вялікім адрывам узначаліў агульны спіс з 104 мадэляў. Lexus RX атрымаў вышэйшыя адзнакі па ўсіх параметрах. Па надзейнасці і якасці адразу за Lexus размясціўся Nissan X‑Trail, але ён сабраў шмат скарг уладальнікаў. Самыя нізкія адзнакі за надзейнасць і якасць выканання атрымалі BMW X5 і Land Rover Discovery.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0