Фота Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Фота Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Буйны пажар адбыўся прыкладна ў 2.00 30 чэрвеня на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства «Ураджайны» ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці. У гаспадарцы згарэла больш за 450 тон сена.

Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, запасы кармоў знаходзіліся пад трыма навесамі. Тэрыторыя сенасховішча не агароджана. Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару стаў падпал. Міліцыя і аператыўная група ўпраўлення МНС устанаўліваюць вінаватых.

Мясцовыя жыхары сказалі, што навесы былі абараныя —

гэта значыць агонь не мог самастойна перайсці з адной тарпы на другую. Вяскоўцы сцвярджаюць, што ўсе тры навесы ўспыхнулі практычна адначасова.

Вясной гэтага года мясцовыя ўлады хацелі далучыць калектыўнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства »Ураджайны» да суседняга прадпрыемства, але жыхары выказалі пратэст і пачалі збор подпісаў. У выніку рашэнне аб рэарганізацыі райвыканкам адмяніў.

Ёсць меркаванне, што падпаліць сена гаспадаркі маглі праціўнікі самастойнай дзейнасці сельгаспрадпрыемства.

У тушэнні пажару ўдзельнічала больш за 20 ратавальнікаў з Лоеўскага і суседніх раёнаў, а таксама 25 работнікаў «Ураджайнага». Прыцягвалася восем адзінак пажарнай тэхнікі, у тым ліку пяць аўтацыстэрн. Агонь быў патушаны праз паўтары гадзіны. Навесы з сенам выратаваць не ўдалося, але супрацоўнікі МНС не пусцілі полымя на дзве тарпы адкрытага захоўвання — выратавана матэрыяльных каштоўнасцей на 45 млн. рублёў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, урон ад пажару склаў амаль 70 млн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?