У Літве былыя супрацоўнікі сакрэтных структур Савецкага Саюза да канца жыцця не змогуць займаць кіроўныя пасады. Адпаведную папраўку да закона аб люстрацыі сёння прыняў літоўскі парламент.

За прыняцце папраўкі прагаласавала 72 парламентарыі, восем былі супраць, 10 устрымаліся.

У адпаведнасці з прапановай кансерватараў, былыя сакрэтныя супрацоўнікі КДБ, якія не прызналіся ў сваім мінулым Камісіі па люстрацыі, не могуць займаць пасады, якія прызначае парламент, прэзідэнт, спікер, урад ці прэм’ер-міністр. Такім асобам да канца жыцця забаронена займаць пасады пракурораў, супрацоўнікаў дзяржкантролю і дзяржслужбоўцаў сістэмы ўнутраных справаў. Яны не могуць быць дзяржслужбоўцамі або грамадзянскімі дзяржслужбоўцамі ў сістэме абароны, служыць у войску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?