Аляксандр Лукашэнка будзе ўдзельнічаць у саміце ЕўрАзЭС у Астане ў пачатку ліпеня, паведамляе РИА Новости. На саміце плануюць завершыць фармаванне Мытнага саюзу Беларусі, Расіі і Казахстану.

Міністр эканамічнага развіцця і гандлю Казахстану Жанар Айтжанава сёння на брыфінгу ў Астане паведаміла, што беларускі лідэр пацвердзіў свой удзел у саміце. Таксама яна выказала спадзяванне, што цягам гэтай сустрэчы будуць прынятыя рашэнні.

На дадзены момант няма пэўнай інфармацыі наконт таго, ці ратыфікаваў беларускі бок Мытны кодэкс Мытнага саюзу. Тым часам Расія перайшла ў рэжым працы паводле саюзнага Мытнага кодэксу ад 1 ліпеня. На Беларусь гэты збор правілаў пакуль не распаўсюджваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?