Ніхто ўжо ноччу не шапоча:
    Ты — недасяжнае красы…
    У развітальныя часы
    Ніхто ўжо не цалуе ў вочы.
    Не Афрадытына галоўка
    Шчакою на тваім плячы,
    А злая Бессань‑пакаёўка
    Сярдзіта тупае ўначы.

***

Алег Мінкін — паэт‑неакласік, жыве ў Вільні. Нар. 31 сакавіка 1952 у в. Чарняўка, Хоцімскага раёну. Гадаваўся ў Бабруйскім інтэрнаце. Працаваў электрамантажнікам, брыгадзірам, інжынерам‑электрыкам у разнастайных мясцовасьцях былога СССР: Бурація, Беларусь, Літва, Латвія, Валагодская, Бранская, Арлоўская, Пскоўская вобласці, Ханты‑Мансійская акруга. Даўжэй жыў у Берасці, ад 1991 па сёння — у Вільні. Там рэдагаваў газету беларусаў Літвы «Рунь».

Стварыў (нявыдадзены) слоўнік беларускіх рыфмаў. Аўтар зборнікаў паэзіі «Сурма» (1985), «Расколіна»(1991) і «Пенаты»(2007). Аўтар кнігі прозы «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў»(1994). Шмат перакладае. Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес». Мае ўнікальны неакласічны паэтычны голас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0