У часе святочных мерапрыемстваў у Гомелі каля Лядовага палаца недзе а 21.30 міліцыяй быў заўважаны пакунак, пакінуты пад елкай. Мяркуючы па ўсім, адразу выклікалі сапёраў. Людзей пра магчымую небяспеку не папярэджвалі. Напэўна, каб пазбегнуць панікі. Патруль проста папрасіў людзей адысці з землянога насыпу-клумбы, але ўсё адно шмат людзей знаходзілася на цагляным перыметры.

Сапёры дзейнічалі аператыўна. А 21.40 яны пачалі працу і недзе за 5-8 хвілін пакунак быў выдалены за межы тэрыторыі, дзе праводзілася мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?