У вёсцы Старынкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці члены следча‑аператыўнай групы пад слоем зямлі і цэменту знайшлі цела зніклай у пачатку чэрвеня 20‑гадовай мінчанкі. Рукі дзяўчыны былі звязаныя, у роце ў яе знаходзіўся кляп.
Па факце смерці заведзеная крымінальная справа па артыкуле 139 КК РБ (Забойства).

У здзяйсненні забойства падазраецца 24‑гадовы ўнук мясцовай жыхаркі, у гаражы якой і было знойдзена цела дзяўчыны. Следчым неабходна высветліць як прычыну смерці, так і магчымую сувязь паміж забойствам і «дзеяннямі сексуальнага характару» ў дачыненні да ахвяры. Падазраваны, які працуе на адной з мінскіх СТА, абвешчаны ў вышук.

Ахвяра часова жыла і працавала інструктарам па верхавой яздзе ў фірме ў вёсцы Старынкі. У пачатку чэрвеня яна не выйшла на працу і не вярнулася дадому, яе мабільны тэлефон не адказваў. Вышуковыя мерапрыемствы, праведзеныя мясцовымі міліцыянтамі, ні да чаго не прывялі.

13 чэрвеня па факце без вестак знікнення мінчанкі была заведзеная крымінальная справа. Адпрацаваўшы шэраг версій, следчыя прыйшлі да высновы, што шукаць дзяўчыну неабходна ў вёсцы. Неўзабаве ў аператыўнікаў з’явілася інфармацыя аб тым, што да знікнення дзяўчыны датычны ўнук 73‑гадовай мясцовай жыхаркі.

Раніцай 30 чэрвеня ў яе доме і надворных прыбудова правялі ператрус. У гаражы Сялянка былі выяўленыя сляды свежаўскапанай зямлі і рэшткі цэментнага раствору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?