У Латвіі адбыўся ўстаноўчы сход новага палітычнага аб’яднаньня нацыяналістычнага кірунку. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Міхаіл Бомбін. Сярод задачаў новага аб’яднаньня — адраджэньне «латыскай Латвіі», ліквідацыя наступстваў апошняй акупацыі, перавод усіх школаў на латыскую мову навучаньня.

На зьезьдзе адбылося аб’яднаньне двух партыяў — «Айчыне і свабодзе» і «Усе — Латвіі!». Такім чынам, нацыяналісты мяркуюць пераадолець 5-працэнтны бар’ер на парлямэнцкіх выбарах у кастрычніку сёлета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?