Талісманам чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў 2014 годзе ў Мінску, можа стаць зубр. Такія папярэднія вынікі конкурсу, які ладзіла Федэрацыя хакея сумесна з «Народнай газетай». У конкурсе бралі ўдзел як прафесійныя мастакі, дызайнеры і карыкатурысты, так і самыя звычайныя людзі — аматары хакея.

На конкурс даслалі 40 прац, але на суд журы трапіла 26 варыянтаў — астатнія знялі, бо яны не адпавядалі конкурсным умовам. Талісман павінен асацыявацца з Беларуссю, быць звязаным з хакеем, а таксама выклікаць пазітыўныя эмоцыі. Акрамя таго, талісман павінен быць такім, каб лёгка было зрабіць раставую цацку, а таксама мяккія цацкі‑сувеніры.

Першае месца па выніках конкурсу заняў варыянт, прадстаўлены прафесійным дызайнерам Віталем Арцюхом — гэта зубр. Таксама ў фінал конкурсу выйшлі варыянты, дзе талісманам хакейнага чэмпіянату выступае рысь і бабёр, паведамляе прэс‑служба Федэрацыі хакея.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?