22-гадовы беларускі хлопец Антон Жмачынскі 4 ліпеня загінуў у горадзе Ошэн Сіці (штат Нью-Джэрсі).

У Беларусі Антон навучаўся на гуманітарным факультэце БДУ па спецыяльнасці «Інфармацыйныя тэхналогіі». Сёлета перайшоў на пяты курс.

На тых летніх канікулах Жмачынскі ўпершыню выязджаў у ЗША на заробкі. Працаваў і ў кавярні, і ў гатэлі. Потым вярнуўся, каб працягнуць вучобу.

Гэтым летам зноў накіраваўся за акіян. У той вечар Антон накіраваўся з сябрам на дзікі пляж і заплыў задалёка. Выратавальнікі не паспелі.

Родныя хлопца жыве ў Слуцку. Антон быў адзіным дзіцём у сям’і.

Пакуль невядома, калі цела даставяць у Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?