Грамадства1414

Новая кампанія ад МФ: «Еўрапейская адукацыя»

Гэта ўжо другая кампанія ад МФ, абвечшчаная цягам аднаго тыдня.

«Еўрапейская адукацыя» — пад такой назвай стартуе з 6 ліпеня новая маладафронтаўская грамадзкая ініцыятыва. Гэта ўжо другая кампанія ад МФ, абвешчаная цягам аднаго тыдня. І гэта яшчэ не ўсё: неўзабаве маладафронтаўцы абяцаюць трэцюю кампанію…

Правядзенне кампаніі «Еўрапейская адукацыя» стала патрэбай для беларускага грамадства, бо ўжо не першы год ідуць дыскусіі і абмеркаванні неабходнасці далучэння нашай краіны да Балонскага працэсу.
Пра гэта ў розныя часы ўзгадвалі і Міністр адукацыі Радзькоў і Александр Лукашэнка, аднак ад гэтага Еўрапейская сістэма адукацыі так і не стала бліжэй для нашых студэнтаў.

«Мы разумеем, што гэта палітычнае пытанне далучацца да Балонскага працэсу ці не. — кажа каардынатар кампаніі „Еўрапейская Беларусь“, Аляксей Валабуеў, — Наша задача - паказаць, што беларускаму грамадству неабыякавае гэтае пытанне. У нас большасць студэнтаў і выкладчыкаў не ўяўляюць, у чым сутнасць Балонскага працэсу і што гэта ўвогуле такое, таму яшчэ адной важнай мэтай з’яўляецца інфармаванне пра перавагі еўрапейскай сістэмы адукацыі».

Акрамя інфармавання, Малады Фронт таксама плануе збор подпісаў сярод студэнтаў і абітурыентаў, дзейнасць у межах сацыяльных сетак, канфэрэнцыі і круглыя сталы з удзелам незалежных і дзяржаўных адмыслоўцаў…

Аляксей Валабуеў зазначыў, што Балонскі працэс мог бы даць мноства перавагаў для нашых студэнтаў. Па-першае,

студэнты паводле гэтай сістэмы мусяць правесці ад месяца да года ў іншых краінах, што дазваляе не толькі пазнаёміцца з іншымі ВНУ і іх сістэмай навучання, але і дадае вельмі каштоўны досвед для маладых спецыялістаў, падвышае якасць і эфектыўнасць іх адукацыі.
Ды і самі ВНУ у Беларусі могуць стаць болей разняволенымі з прыходам Балонскай сістэмы. Яны не будуць залежыць ад Міністэрстваў і загадаў зверху, змогуць самі вырашаць як наладзіць адукацыйны працэс. Таксама адзін з важкіх плюсаў — гэта прызнанне дыпломаў за мяжой.

І іх не палохае, што з ўвядзеннем новай сістэмы Еўрапейскай адукацыі мы рызыкуем сутыкнуцца на першых парах з масавай «уцечкай мазгоў»:

«Гэтага баяцца таксама бессэнсоўна, як баяцца глабалізацыі і ўсяго больш новага. — кажа Аляксей Валабуеў. — 

Калі мы хочам мець якасную адукацыю і добрых спецыялістаў, мы мусім зрабіць так, каб студэнты засталіся ў нашай краіне: стварыць добрыя умовы для працы і прапанаваць суадносны іх кваліфікацыі заробак.
Але не абмяжоўваць і не стрымліваць штучна студэнтаў у рамках».

«Еўрапейская адукацыя» ужо другая кампанія Маладога Фронту абвешчаная цягам гэтага тыдня. Як паведаміў Аляксей Валабуеў, у хуткім часе можна чакаць і на трэцюю. Яшчэ не вызначаны даты пачатку, аднак трэцяя кампанія будзе з традыцыйна «маладафронтаўскім» ухілам. Яна будзе прысвечана пытанню далучэння Беларусі да Еўрапейскай Хартыі па Алкаголю.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай19

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года могуць правесці ў 2035-м1

У Брагіне завуч гімназіі ідэалагічна адсправаздачылася ФОТА ўласнай дачкі4

Ціханоўская: Мы з Сяргеем не канкурэнты, а гісторыю з адменай інтэрв'ю CNN раздзьмулі14

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін26

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць