Шведскія феміністкі ў знак пратэсту спалілі больш за 10 тысяч еўра.
Мяшок са ста тысячамі шведскіх крон ўнутры дала адна з грамадскіх арганізацый.
Ён гарэў каля 40 хвілін.
«Сто тысяч крон — гэта сума, якую жанчыны губляюць штохвілінна у выніку сэксуальнай дыскрымінацыі», — паведаміла лідэр партыі Гудрун Шуман.
Прадстаўніца феміністак адзначыла, што падпальваць грошы не надта проста, бо 100 тысяч для яе — велізарная сума. Шуман таксама прызнала, што гэтыя грошы маглі быць выдаткаваныя, напрыклад, на дабрачыннасць, але партыя феміністок з’яўляецца палітычнай, а не дабрачыннай арганізацыяй.
«Мы не ахвяруем, мы спрабуем змяніць рэальнасць», — заявіла феміністка.