З 26 ліпеня з мэтай вывучэння попыту на два месяцы адкрываецца хуткасны аўтобусны маршрут № 144С «Кунцаўшчына»- «Курасоўшчына». Ён будзе працаваць па буднях у гадзіны пік. Траса маршруту праходзіць па вуліцах Кунцаўшчына, Лабанка, Шаранговіча, МКАД, Казінца, Каржанеўскага ў прамым і зваротным напрамках. Час паездкі ад канечнай да канечнай складзе 33 хвіліны, што на 13 хвілін менш у параўнанні з працягласцю паездкі на аўтобусе маршруту №30.

Варта ўдакладніць, што раёны і так звязваюцца аўтобуснымі маршрутамі №28, №30, №30д, №40 і №107.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?