Беларускія артысты гатовыя сказаць не плюсавой фанаграме (гукавому запісу музычнага твора, які змяшчае запіс голасу выканаўца).

Такая заява была зроблена на калегіі Міністэрствы культуры, прысвечанай развіццю музычна-эстраднага мастацтва.

«Я буду змагацца з фанаграмай гарачым жалезам, буду яе выжываць, нашы музыкі павінны прывучацца спяваць у жывую»,

— падкрэсліў Павел Латушка, растлумачыўшы пры гэтым, што прыкладна 60-70 працэнтаў твораў выконваюцца беларускімі артыстамі менавіта пад плюсавую фанаграму.

Заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева цалкам пагадзілася з главой Міністэрства культуры, адзначыўшы, што, калі спявак не можа працаваць пад мінусавую фанаграму (гукавы запіс музычнага твора, які не ўтрымлівае запісу голасу выканаўца), значыць, ён наогул не павінен спяваць. «Для гэтага і існуюць розныя прагоны і рэпетыцыі, якія паказваюць майстэрства артыстаў.

А той, хто спявае, павінен спяваць»,

— сказала Ірына Дарафеева.

Сваё меркаванне з нагоды набалелага «фанаграмнага» пытання выказаў і народны артыст Міхаіл Фінберг. Маэстра сказаў, што айчынным музыкам трэба вельмі шмат рэпетаваць, працаваць над сабой і павялічваць майстэрства, бо толькі ў гэтым выпадку беларуская эстрада стане прафесійнай, на ёй не будуць злучацца майстры сваёй справы і простыя аматары, музыкі на адзін дзень.

З заявай Паўла Латушкі пагадзіліся і прысутныя на калегіі кіраўнік ансамбля «Сябры» Анатоль Ярмоленка, прадзюсеры Віктар Грышанаў і Уладзімір Кубышкін, кампазітары Яўген Алейнік і Алег Елісеенка, артысты эстрады Інна Афанасьева, Іскуі Абалян, Аляксей Хлястоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?