Нацыянальны савет Украіны па тэлебачанні і радыёвяшчанні ўнёс у адаптацыйны спіс яшчэ два замежных тэлеканала — «Беларусь ТБ» і «Да Вінчы».

«Тэлеканал «Да Вінчы «адпавядае нормам Еўрапейскай канвенцыі, па "Беларусь ТБ" нас была сустрэча з амбасадарамі, дзе мы абмяркоўвалі прысутнасць тэлеканала на ўкраінскім рынку.
Мы атрымалі ўсе дамовы, усе неабходныя дакументы з абгрунтаваннем іх прысутнасці ў Украіне», — паведаміла першы намеснік кіраўніка Нацсавета Аксана Головатенко.

«Беларусь-ТБ» — гэта дзяржаўны некамерцыйны тэлеканал, які кругласутачна вяшчае за межы краіны. Вяшчанне ажыццяўляецца на беларускай і рускай мовах. Тэлеканал «Беларусь-ТБ» уваходзіць у структуру Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?