Cпецыялісты Расспажыўнагляда ў Карэліі выявілі перабор кадмію ў добрушскім посудзе ў 240 разоў.

Cпецыялісты Расспажыўнагляда ў Карэліі правялі экспертызу вырабаў з Беларусі.

Колькасць кадмію ў посудзе Добрушскага фарфоравага завода перавышала нарматывы ў дзвесце сарок разоў, свінцу – у шэсцьдзесят разоў.
Аналагічная сітуацыя з посудам маркі «Haus Muller Zepter»: там выявілася павышанае ўтрыманне жалеза, нікелю і марганцу.

Прадстаўнікі кампаніі «Zepter» заяўляюць, што вырабы маркі «Haus Muller» не маюць ніякага дачынення да іх прадукцыі. Яны нават не значацца ў расейскім санітарна-эпідэмічным рэестры. Посуд з Беларусі, наадварот, сертыфікаваны, аднак і гэта не выратавала вытворцаў ад парушэння гігіенічных нарматываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?